Аўто, якія будуць перашкаджаць святкаваць Дзень незалежнасці, эвакуююць
Аўтамабілі, якія будуць перашкаджаць святкаванню Дня незалежнасці ў Мінску, эвакуююць. Пра гэта 25 чэрвеня паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Мінску Вадзім Гаркун. Гаркун: "Да грамадзян, якія пражываюць у прылеглай зоне, вялікая просьба ўстрымацца ад паркоўкі каля ходнікаў да тых вуліц, дзе будуць праходзіць мерапрыемствы. Нагадаю, што 2 ліпеня гэта вуліца Каліноўскага, Усіхсвяцкая, а таксама мясцовыя праезды, якія прылягаюць да храма. Асабліва звяртаю ўвагу тых жыхароў сталіцы, якія плануюць выехаць за межы Мінску на час правядзення мерапрыемстваў, - свае транспартныя сродкі не пакідаць. На перыяд правядзення гэтых мерапрыемстваў, калі транспартны сродак будзе замінаць забеспячэнню бяспекі, то ён будзе перамяшчацца ў іншае месца".
На час святочных мерапрыемстваў бяспеку дарожнага руху будуць забяспечваць 100% асабовага складу сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
На час святочных мерапрыемстваў бяспеку дарожнага руху будуць забяспечваць 100% асабовага складу сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.