Аўтсайдэры "Оскара" сталі фаварытамі канадскай кінаакадэміі
Карціна "Удалечыні ад яе" 29-гадовай канадкі Сары Полі атрымала сем статуэтак "Джыні", узнагародаў канадскай кінаакадэміі. Стужка перамагла ў намінацыях "Лепшы фільм", "Лепшая рэжысура", а
таксама лепшая мужчынская і жаночая ролі.
Паводле паведамлення Reuters, прызы Канадскай кінаакадэміі дасталіся і Дэвіду Кроненбергу за карціну "Загана на экспарт" (сем статуэтак).
Нагадаю, што "Удалечыні ад яе" быў намінаваны на два "Оскары". На ўзнагароду за "Лепшы адаптаваны сцэнар" прэтэндавала Сара Полі, а на ўзнагароду за "Лепшую жаночую ролю" - Джулі Крысці. Аднак статуэтак фільм не атрымаў.
Стужка Кроненберга таксама засталася без "Оскара", хоць на гэтую прэмію яна была намінаваная.
Фота: www.impawards.com