Аўтуховічу перадалі за краты медаль да ўгодкаў пачатку афганскай вайны
Памятны медаль да 20-годдзя пачатку вайны ў Афганістане перадаў ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу яго адвакат Павел Сапелка. Нагадаем, Аўтуховіч знаходзіцца ў мінскім следчым ізалятары, яго арыштавалі яшчэ ў лютым 2009-га і абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту. Як паведамляе Радыё Свабода, беларускага ветэрана вайны ў Афганістане ўшанавала расійская грамадская арганізацыя воінаў-"афганцаў". Пасведчанне да медаля падпісаў генерал Барыс Громаў, цяперашні губернатар Маскоўскай вобласці.