Аўтуховічу вярнулі мадэль яхты, якую следчыя лічылі бомбай
Мікалаю Аўтуховічу, якога па-ранейшаму трымаюць у Мінскім следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага, вярнулі некаторыя рэчы, адабраныя пасьля арышту 8 лютага 2009 года. Сярод іх ноўтбук, відэакамэра, а таксама мадэль яхты, якую следчыя лічылі футлярам для бомбы. Следства меркавала, што Аўтуховіч збіраўся выкарыстаць яхту падчас тэракту. Але сам ваўкавыскі прадпрымальнік на працэсе неаднаразова называў гэтую версію глупствам.
Вярхоўны суд версію пра выкарыстанне яхты ў якасці бомбы адхіліў, але асудзіў Мікалая Аўтуховіча на 5 гадоў і 2 месяцы зняволення за незаконныя дзеянні з боепрыпасамі. Гэта адбылося амаль месяц таму, перадае "Радыё "Свабода".