Аварыя ў цэнтры Мінска, у раёне плошчы Свабоды знікала святло
Электрычнасць з'явілася ў кватэрах ужо праз 35 хвілін.
Аварыя ў цэнтры Мінска здарылася каля 11-й гадзіны 29 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба МНС, быў пашкоджаны кабель паміж вуліцамі Янкі Купалы і Гандлёвай. У выніку адбылося частковае адключэнне электрычнасці ў Цэнтральным раёне (вуліцы Герцэна, Кірылы і Мефодзія, плошча Свабоды). Агулам без святла засталіся 38 кватэр, 114 жыхароў.
Час адключэння электрычнасці склаў 35 хвілін. Прычына здарэння высвятляецца.
Фота: ria.ru