Аварыя ў Гродне, медуніверсітэт застаўся без цяпла
Уначы там адбыўся прарыў цеплатрасы.
Як інфармуе прэс-служба МНС, на месцы прарыву трубаправода гарачага водазабеспячэння працуюць аварыйныя брыгады. Часова без цяпла засталіся вучэбныя карпусы Гродзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта, але студэнты там займаюцца. Інфармацыі пра тое, што без цяпла маглі застацца жылыя дамы, няма.
Мяркуецца, што аварыя будзе ліквідаваная да вечара.
Фота — mchs.gov.by