Авіярэйс Пецярбург — Мінск быў затрыманы з-за дэбашыра
Авіярэйс Пецярбург — Мінск быў затрыманы з-за дэбашыра. Здарэнне адбылося ўвечары 4 лютага. У аўтобусе, які вёў пасажыраў да самалёта, неадэкватны мужчына спачатку заявіў, што на борце здарыцца нешта надзвычайнае, а пасля ўдарыў пенсіянера. Іншыя пасажыры прымусілі кіроўцу спыніць аўтобус і выпхнулі зламысніка з салона. Мужчыну неўзабаве затрымала паліцыя.
З-за інцыдэнту вылет самалёта затрымаўся больш, чым на гадзіну, паведамляюць расійскія СМІ.