Авіярэйсы ў Еўропе могуць аднавіцца не раней панядзелка

Яшчэ каля сутак будзе перашкаджаць палётам самалётаў у Еўропе воблака вулканічнага пылу з Ісландыі. Такі прагноз агучыла авіяцыйная арганізацыя Eurocontrol. Як паведамляе БЕЛТА, калі ў пятніцу колькасць авіярэйсаў на кантыненце знізілася з тры разы, дык у суботу ўжо ў чатыры разы (з 22 тысяч да 5 тысяч). Паветраная прастора цалкам закрытая ў Аўстрыі, Бельгіі, Чэхіі, Даніі, Нямеччыне, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Швейцарыі, Славеніі, Славакіі, Галандыі, Ірландыі, Венгрыі, Босніі і Герцагавіне, Фінляндыі, Люксембургу. Частковая забарона на палёты дзейнічае ў Беларусі, Харватыі, Францыі, Італіі, Нарвегіі і Сербіі.

У Літве службы авіякантролю дазволілі кампаніям самастойна прымаць канчатковае рашэнне аб тым ці іншым палёце.

БелаПАН удакладняе, што паветраная прастора Беларусі была закрыта для палётаў з 4 тысяч метраў і вышэй да 6 гадзін раніцы 18 красавіка. Аднак выконваліся авіярэйсы па Беларусі, у Маскву, Калінінград, а таксама ў Егіпет і на Кіпр.