Айчынны аналаг “Таміфлю” гатовы да масавага выпуску

Айчынны антыгрыпозны прэпарат “Флустоп” прайшоў усе неабходныя выпрабаванні і быў зарэгістраваны ў Міністэрстве аховы здароўя. Аднак на палічкі аптэк новыя лекі пакуль што не трапілі. У Інстытуце фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі Еўрарадыё распавялі, што дазвол на выпуск “Флустопу” атрыманы. Аднак наладжваць вытворчасць зараз рана: да пачатку наступнай эпідэміі грыпу прэпарат будзе папросту незапатрабаваны.

“Ён зарэгістраваны, мае дазвол на вытворчасць. Завяршаюцца дадатковыя клінічныя выпрабаванні. Пакуль што мы “Флустоп” не выпускаем, бо выпуск павінен быць запатрабаваны. Эмідэміі ж няма!

Абсталяванне гатовае, і тэхналогія, і ўсе выпрабаванні праведзеныя. Метады аналізу, фармартыкул зарэгістраваны. Даюць нам сігнал: “Наперад!” – і мы пачынаем”.


Нагадаем, айчынныя фармацэўты распрацавалі новы антыгрыпозны прэпарат “Флустоп”, альтэрнатыўны “Таміфлю”. Аднак, у адрозненне ад замежнага прэпарату, беларускі ўтрымлівае менш прымесяў і стварае менш пабочных эфектаў. Аўтары “Флустопу” паабяцалі, што ён будзе ўдвая таннейшы за “Таміфлю”.