Азаранка і Гаварцова — у 1/8 турніраў у Марбельі і Понтэ-Ведрэ-Біч

Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова выйшлі ў другі круг (1/8 фіналу) тэнісных турніраў у Марбельі (Іспанія) і Понтэ-Ведрэ-Біч (ЗША) з прызавым фондам у 220 тысяч долараў кожны. БелаПАН паведамляе, што "пасеяная" пад першым нумарам Азаранка з лікам 6:3, 6:0 выйграла ў аўстрыйкі Івоне Майсбургер (95) і зараз сустрэнецца з іспанкай Эстрэлай Кабеза Кандэла (237), якая выбіла з барацьбы харватку Петру Марціч (64).

Гаварцова перамагла другую ракетку турніру ў Фларыдзе Алену Бандарэнку (Украіна, 25) — 6:3, 4:6, 6:0 і ў 1/8 фіналу будзе супернічаць з грузінкай Ганнай Тацішвілі (163), якая перамагла славачкай Магдаленай Рыбарыкавай (53).