Азаранка і Кірыленка выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру

Беларуска Вікторыя Азаранка (86-е месца ў парным рэйтынгу) і Марыя Кірыленка з Расіі (16) выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам 2 млн. долараў.  У ноч на 13 жніўня за 61 хвіліну яны перамаглі "пасеяных" пад трэцім нумарам чэшку Квету Пешцы (11) і Кацярыну Шрэботнік са Славеніі (10) — 6:0, 6:2, перадае БелаПАН.