Азаранка і Мірны выйшлі ў паўфіналы тэніснага турніру ў Рыме
Вікторыя Азаранка 17 траўня ў двухгадзінным матчы абыграла аўстралійку Саманту Стосур — 6:4, 1:6, 6:3.
Рахунак асабістых сустрэч стаў 8:0 на карысць Азаранкі, адзначае БелаПАН. Наступнай саперніцай нашай тэнісісткі будзе Сара Эрані з Італіі. З шасці ранейшых сустрэч з Эрані беларуска выйграла пяць.
У паўфінале мужчынскага парнага разраду выступяць беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкаў. У чвэрцьфінале гэты дуэт атрымаў перамогу над шведам Робертам Ліндстэтам і канадцам Дэніэлам Нестарам — 7:6 (7:5), 6:4. Цяпер Мірнага і Тэкаў чакае сустрэча з найлепшай парай свету — амерыканскімі братамі-двайнятамі Бобам і Майкам Браянамі.
Фота — belta.by