Азаранка і Пучак выйшлі ў паўфінал парнага разраду "Кубка Крамля"
Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак выйшлі ў паўфінал парнага разраду тэніснага турніру "Кубак Крамля", што праходзіць у Маскве.
Учора ў матчы 1/4 фіналу Азаранка і Пучак абыгралі пару Эмілі Луа (Францыя)/Мейлен Ту (ЗША) — 6:3, 6:3. Сёння ў паўфінале беларуская пара згуляе супраць дуэта Івета Бенешава (Чэхія)/Галіна Васкабоева (Расія).
У гэты ж дзень Вікторыя Азаранка правядзе чвэрцьфінальны матч адзіночнага разраду супраць Алены Дзяменцьевай з Расіі.
БелаПАН