Азаранка і Вазняцкі перад матчам наведаюць дзіцячую анкалогію ў Бараўлянах
У пятніцу 19 лістапада адбудзецца дабрачынны тэнісны матч паміж датчанкай Каралінай Вазняцкі і нашай суайчынніцай Вікторыяй Азаранка. Перад матчам спартоўкі наведаюць Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Нагадаем, на яго рахунак паступяць усе сродкі ад дабрачыннага матчу і
аўкцыёну. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар Беларускай федэрацыі тэнісу Кацярына Лісіца:
Лісіца: "Будзе візіт Караліны Вазняцкі і Вікторыі Азарынкі ў анкалагічны дзіцячы цэнтр у Бараўлянах. Гэта запланавана на пятніцу. Спартоўкі сустрэнуцца з дзецьмі, якія там лечацца. Падаруюць ім сувеніры ды падарункі. А пасля паедуць непасрэдна на мерапрыемствы, якія будуць вечарам адбывацца, і на матч".
Дарэчы, у касе Палаца спорту, дзе 19 лістапада пройдзе дабрачынная акцыя, Еўрарадыё паведамілі, што ўсе квіткі на гульню ўжо прададзеныя. Засталіся толькі забранаіраваныя месцы.