Азаранка ў Токіё прайграла ў парным разрадзе, але выйграла ў адзіночным

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла ўжо ў першым раўндзе парнага разраду турніра ў Токіё з прызавым фондам 2 млн долараў. Разам з расіянкай Святланай Кузняцовай яна саступіла інтэрнацыянальнаму дуэту Кара Блэк (Зімбабвэ) — Лайзел Хубэр (ЗША) — 5:7, 6:4, 7:10.
У другім раўндзе адзіночнага разраду Азаранка перамагла кітаянку Чжэн Цзэ — 6:1, 6:1, паведамляе "Прессбол".