Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Сіднэі

Першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка (7-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі круг турніру Medibank International у аўстралійскім Сіднэі. Прызавы фонд турніру, як нагадвае "Беларускі партызан", складае 600 тысяч долараў. 11 студзеня ў матчы першага круга "пасеяная" пад 6-м нумарам Азаранка абыграла нямецкую тэнісістку Сабін Лісіцкі (22) — 3:6, 6:2, 7:5.

У другім крузе Азаранка згуляе з японскай тэнісісткай Кіміко Даце Крум (64), якая прабілася ў асноўную сетку з кваліфікацыі і ў першым крузе абыграла расіянку Надзею Пятрову (20).