Азаранка захавала 8-е месца ў рэйтынгу, Уільямс неўзабаве згубіць лідэрства

Апублікаваны абноўлены рэйтынг Сусветнай тэніснай асацыяцыі. У першай дзясятцы без пераменаў.
Першае месца па-ранейшаму займае Серэна Ўільямс (9132 ачкі), другое — Дынара Сафіна з Расіі (8932), трэцяе — расіянка Алена Дзяменцьева (7561). Беларуска Вікторыя Азаранка захавала рэкорднае для сябе 8-е месца — 4670 ачкоў.

Як адзначае РИА "Новости", Серэна Ўільямс дажывае апошнія дні на першым радку рэйтынга WTA. Пакуль яна яшчэ ўтрымалася, але ўжо праз сем дзён яна саступіць сваё першынство расіянцы Дынары Сафінай.