Азаронка звольнілі з Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі
Юрый Азаронак вызвалены ад пасады намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. Адпаведны ўказ 13 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе БелаПАН, Азаронак працаваў на гэтай пасадзе тры гады, а раней ён быў прэс-сакратаром рэспубліканскай пракуратуры.
Юрый Азаронак адзначыўся некалькі фільмамі, у якіх ганьбаваліся апазіцыйныя арганізацыі і іх дзеячы, а таксама нацыянальная сімволіка.
Юрый Азаронак адзначыўся некалькі фільмамі, у якіх ганьбаваліся апазіцыйныя арганізацыі і іх дзеячы, а таксама нацыянальная сімволіка.