Бабруйская “Славянка” пачала шыць школьную форму з тэрмометрамі

Вырабленыя за мяжой па нанатэхналогіях пластыкавыя тэрмометры на фабрыцы зашываюць у падкладку пінжака. На прапрыемстве кажуць, што іх распрацоўка дапаможа бацькам праверыць тэмпературу і ацаніць стан здароўя дзяцей.



Дырэктар прадпрыемства Тэймураз Бачарашвілі заяўляе, што падобныя тэрмометры выкарыстоўваюцца ў амуніцыі альпіністаў. Адсюль і ўзнікла ідэя выкарыстоўваць іх у школьных касцюмах, паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”.



Акрамя таго, бабруйскія швейнікі прыдумалі камплектаваць касцюмы для дзяўчынак маленькімі люстэркамі.



Фота — wikimapia.org