Бабруйскія актывісты паведамляюць пра праблемы з тэлефоннай сувяззю
Бабруйскія дэмакратычныя актывісты паведамляюць, што ў іх з раніцы 19 снежня адсутнічае ўваходная мабільная сувязь аператара Вэлком. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва Сяргей Лацінскі ўжо некалькі разоў скардзіўся ў офісы кампаніі аб адсутнасці ўваходнай сувязі. Актывіст сцвярджае, што і зыходныя тэлефанаванні з яго тэлефона пастаянна перарываюцца.
У Бабруйску ўжо некалькі актывістаў заявілі, што з раніцы мабільная сувязь адсутнічае, ці працуе вельмі выбарна. Напрыклад, многія не могуць зтэлефанавацца між сабой, у той час, калі да "нейтральных" людзей - родзічаў ці сяброў - тэлефанаванні заўжды паспяховыя.