Бабруйскія чыноўнікі рыхтуюць новую “элегантную перамогу”
Бабруйскім праваабаронцам стала вядома пра сход, які прайшоў літаральна на днях у гарвыканкаме. Туды былі запрошаныя дырэктары прадпрыемстваў, навучальных і іншых дзяржаўных устаноў, паведамляе Хартыя’97. Адзін з прысутных на сходзе, які прасіў не называць яго імя і месца працы, распавёў пра ўказанні, якія агучылі ў гарвыканкаме. З яго словаў, там будуць адсочваць, за чыноўнікі ды іншыя адказныя асобы ставяць подпісы цяпер і за каго будуць галасаваць на выбарах. Апроч таго, паступіў загад падрыхтаваць “перамогу” Лукашэнкі, арганізаваць папярэдняе галасаванне і зрабіць патрэбную колькасць галасоў за дзеючага прэзідэнта.
Бабруйскі чыноўнік лічыць, што людзей такім чынам проста запалохалі. Нават калі ён захоча аддаць свой голас за дэмакратычнага кандыдата, давядзецца не раз падумаць, ці не адаб'ецца гэта на працы.
Бабруйскі чыноўнік лічыць, што людзей такім чынам проста запалохалі. Нават калі ён захоча аддаць свой голас за дэмакратычнага кандыдата, давядзецца не раз падумаць, ці не адаб'ецца гэта на працы.