Бацька Нікаля Сарказі адкрыў выставу эратычных твораў
80-гадовы бацька прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі Пал Сарказі, прадставіў у Мадрыдзе выставу сюррэалістычных і эратычных прац. Творы, якія ўяўляюць сабой камбінацыю жывапісу і фотамантажу, выкананыя
Сарказі сумесна з яго нямецкім сябрам, 60-гадовым Вернэрам Хорнунгам,
разам з якім яны раней працавалі ў галіне рэкламы, паведамляе агенцтва
DPA.
На выставе пад назвай Out of Mind прадстаўленыя 35 твораў Сарказі і Хорнунга. Сярод іх - жаночыя эратычныя партрэты, а таксама партрэт Нікаля Сарказі з завушніцай у выглядзе Ордэна Ганаровага Легіёна.
Гэты партрэт Пал Сарказі падарыў сыну, калі той выйграў прэзідэнцкія выбары ў 2007 годзе. Нікаля вярнуў яго бацьку на час выставы.
Выстава праходзіць у культурным цэнтры Casa de Vacas, размешчаным у мадрыдскім парку Retiro. 80-гадовы Сарказі адзначыў, што вырашыў спачатку выставіць свае працы ў Іспаніі, бо тут у яго шмат сяброў, і каб на ўспрыманне выстаўленых твораў не ўплывала высокае становішча яго сына.
Экспазіцыя прабудзе ў Мадрыдзе да 13 ліпеня, потым перамесціцца ў Валенсію, а затым адправіцца ў Парыж.
Тым часам стала вядома, што 11 ліпеня жонка прэзідэнта Францыі Карла Бруні-Сарказі прадставіць свой новы музычны альбом Comme si de rien n'etait (Як быццам нічога не было), перадае “РИА Новости” са спасылкай на агенцтва Франс Прэс.
Першы дыск Карлы Бруні-Сарказі Quelqu'un m'a dit (Хтосьці мне сказаў) выйшаў у 2002 годзе. У Францыі было прададзена 1,2 мільёнаў яго асобнікаў, яшчэ 800 тыс. прадалі за мяжой.
Другі альбом No Promises публіка сустрэла са значна меншым запалам: у Францыі было прададзена толькі 80 тыс. асобнікаў.
Фота: www.20minutes.fr