Бацька Юліі Рымашэўскай перадаў заяву ў суд Мінска і пракуратуру
Валерый Дранчук, бацька прэс-сакратара Уладзіміра Някляева Юліі Рымашэўскай, вечарам 23 снежня перадаў заяву аб незаконнасці пастановы суда Першамайскага раёна сталіцы аб арышце Рымашэўскай у суд Мінска і пракуратуру. Пра гэта БелаПАН паведаміў брат Рымашэўскай Цімафей Дранчук.
Нагадаем, суд абвінаваціў Рымашэўскую ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, нягледзячы на тое, што падчас акцыі яна пастаянна знаходзілася ў штаб-кватэры кандыдата ў прэзідэнты. У сваёй заяве Валерый Дранчук зазначае, што 19—20 снежня яго дачка выконвала свае службовыя абавязкі як журналіст.
"Прадстаўнік пракуратуры выказаў меркаванне, што арышт Юліі Рымашэўскай з'яўляецца памылкай суддзі з прычыны вялікага наплыву адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў, і выказаў упэўненасць у тым, што ў самы хуткі час пракуратура адновіць законнасць", — зазначыў Цімафей Дранчук.
Пра папярэднія вынікі праверкі заявы будзе вядома сёння.