Бацькі пакрыўдзіліся, што іх дзяцей-выдатнікаў назвалі "чмошнікамі"
Жыхары Магілёва звярнуліся да старшыні гарвыканкаму з просьбай пакараць заснавальнікаў і журналістаў незалежнага інфармацыйнага сайту 222.by, паведамляе “Беларускі партызан”. Прычынай звароту стаў матэрыял “Залатая моладзь Магілёва”, змешчаны на сайце. У ім у іранічнай манеры аўтар пісаў пра цырымонію шанавання і ўзнагароджанне медалямі выпускнікоў, якія скончылі школу на “выдатна”. Бацькі ўчорашніх школьнікаў пакрыўдзіліся на словы “яны былі ізгоямі, кастай недатыкальных, вечна прыніжанымі і абражанымі. Іх пагардліва называлі “завучкамі”, “чмошнікамі”, “зубрыламі”…”
Бацькі палічылі гэта непавагай не толькі да дзяцей, але і да кіраўніцтва гораду. Цырымонія шанавання выпускнікоў-выдатнікаў праходзіла пад патранажам мясцовых уладаў. Уладальнік сайту бізнэсмен Андрэй Падлубны прынёс свае прабачэнні і пашкадаваў пра тое, што нехта мог успрыняць словы ў гэтым артыкуле сур’ёзна. Але, як напісаў у сваім звароце да чытачоў спадар Падлубны, “з песні словаў не выкінеш”.