Багданкевіч: Я спадзяваўся, што міністры ЕС адмовяць Беларусі ў крэдытах
Кастусёў павялічыў бы спіс чыноўнікаў, да якіх прынятыя візавыя санкцыі,
а Калякін і санкцыямі-то заключэнне Савета ЕС не лічыць. 31 студзеня міністры замежных спраў ЕС замарозілі актывы і ўзнавілі забарону на ўезд у Шэнгенскую зону Аляксандру Лукашэнку, яго старэйшым сынам і чыноўнікам, “адказным за фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010 года”. Менавіта такіх санкцыяў і чакаў ад Еўрасаюза намстаршыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Нават нягледзячы на тое, што яны “не здольныя паўплываць цалкам на змену адносінаў рэжыму да прадстаўнікоў Партыі БНФ”:
Рыгор Кастусёў: “Мы ў той жа час павінны ўлічваць, каб санкцыі не нашкодзілі Беларусі, не нашкодзілі беларускаму народу. Мы выступаем менавіта за такія санкцыі, якія і прыняла Еўропа. За санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў уладаў. Толькі выклікае незадавальненне тое, што спіс людзей, да якіх прынятыя санкцыі, вельмі кароткі”.
Нават жорсткія эканамічныя санкцыі аб’яднанай Еўропы ў дачыненні да нашай краіны не ўдарылі б па простых людзях, бо “сярэдняга класа ў Беларусі няма”. Так лічыць Анатоль Сідарэвіч, падчас апошняга з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абраны яе старшынём. Калі еўрапейскія міністры прымалі заключэнне па Беларусі, яны кіраваліся хутчэй прагматызмам, чым меркаваннямі дэмакратыі, дадае ён.
“Я лічу, што санкцыі мяккія, — распавёў Еўрарадыё палітык. — Яны не прынясуць карысці, бо, як заўсёды, інтарэсы Royal Dutch Shell і British Petroleum перамаглі інтарэсы гуманізму і дэмакратыі”.
На думку Сідарэвіча, калі б санкцыі былі больш жорсткімі, яны сапраўды маглі б змяніць стаўленне беларускіх уладаў да палітыкаў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да яе:
Анатоль Сідарэвіч: “Калі гэта праўда, што складаецца спіс беларускіх кампаній, гаспадарчых арганізацый — тады гэта больш-менш дасць. А калі адной рукой пагражаць, а з іншай прапаноўваць пачкі долараў у выглядзе крэдытаў — плёну не будзе”.
Але экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук, які па-ранейшаму застаецца адным з намеснікаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, лічыць, што прыняць эфектыўныя эканамічныя санкцыі супраць канкрэтных беларускіх чыноўнікаў было практычна немагчыма.
“Сярод людзей, якія трапяць у гэты спіс, няма ідыётаў, якія б адкрыта трымалі грошы ў Еўрапейскім Саюзе. Таму гэта хутчэй палітычны, маральны ціск”, — зазначыў Раманчук.
Лідар АГП Станіслаў Багданкевіч і не спадзяваўся на тое, што 31 студзеня аб’яднаная Еўропа пойдзе на нейкія іншыя абмежаванні, акрамя візавых.
“Я лічыў, што наўрад ці Еўропа, у якой 27 дзяржаў, прыме эканамічныя санкцыі, улічваючы, што ў іх розныя інтарэсы, — распавёў Еўрарадыё палітык. — Бо санкцыі — гэта зброя, вострая з двух бакоў. Напрыклад, абмежаванні па хлорыстым каліі ўдарылі б па Эстоніі, па Латвіі. Тая ж сітуацыя з нафтапрадуктамі. Таму вялікіх чаканняў у мяне не было, і расчараванне меншае”.
Здзівіла Станіслава Антонавіча тое, што еўрапейскія міністры ані словам не згадалі ў сваёй заяве міжнародныя крэдыты. Іх выдачу Беларусі раней меркавалася прыпыніць. “Але такія заявы могуць прагучаць, калі Беларусь звернецца з канкрэтнымі праектамі па крэдытаванні ў сусветныя фінансавыя арганізацыі. Тыя ўлічаць сітуацыю ў Беларусі, а ў тым ліку і наяўнасць палітзняволеных”, — мяркуе Багданкевіч.
Лідар Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргей Калякін лічыць, што заключэнне па Беларусі і санкцыямі-то назваць нельга:
Сяргей Калякін: “Наколькі я ведаю, санкцый няма — ёсць візавыя абмежаванні. Дык гэта ж не санкцыі! Ну, вядома, людзям, якія трапілі ў спіс, не вельмі прыемна…”
Ці можа рашэнне, прынятае ў Еўрасаюзе, паўплываць на палітыку, якую праводзяць беларускія ўлады?
“Я думаю, што людзі, якія прымалі гэтае рашэнне, спадзяюцца, што яно нейкім чынам на нешта паўплывае”, — адказаў Сяргей Калякін і дадаў, што развіццё падзеяў яму прадказаць вельмі складана.