Бакіеў незаконна валодаў жывёламі з Чырвонай кнігі (спіс)

У мінулую нядзелю прадстаўнікі Генпракуратуры аглядзелі дом Бакіевых у сяле Ынтымак і знайшлі рэдкіх птушак і жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу Кыргызстана, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Кабар". Генпракуратура знайшла наступных жывёл:
два мядзведзі,
афрыканскі страўс,
два цянь-шанскія снежныя барсы,
тры касулі,
цянь-шанскі беркут,
два сокалы,
чатыры афрыканскія павы,
аўстрыйскія белыя і чорны лебедзі,
індыйскія качкі.

Як сёння паведаміў намеснік старшыні часовага ўраду Азімбен Бекназараў, апрача абвінавачанняў у "масавых забойствах", Курманбеку Бакіеву інкрымінуюць злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, мнагажэнства і валоданне жывёламі, занесенымі ў Чырвоную кнігу.