Баксёр Артур Абрахам у восьмы раз абараніў тытул чэмпіёна свету

У восьмы раз абараніў тытул чэмпіёна свету па версіі Міжнароднай баксёрскай федэрацыі ў сярэдняй вагавай катэгорыі 28-гадовы Артур Абрахам. У Нямеччыне ён прымусіў абавязковага прэтэндэнта Рауля Маркеса адмовіцца ад працягу бою пасля шостага раўнда, паведамляе Newsru. Адзначым, што Артур Абрахам - армянскі баксёр-прафесіянал, яго сапраўднае імя Авецік Абрахамян. У 2006 годзе ён атрымаў нямецкае грамадзянства. Сваю прафесійную кар'еру чэмпіён сумяшчае з працай каментатара на адным з нямецкіх тэлеканалаў.