Баксёр Уладзімір Клічко абараніў свой тытул чэмпіёна свету

Украінскі баксёр Уладзімір Клічко абараніў свой тытул чэмпіёна свету па версіі IBF у суперцяжкай вазе.  У нямецкім горадзе Кёльн ён узяў рэванш за паразу трохгадовай даўніны ў амерыканца Лэймана Брустара. Пасля заканчэння шостага раўнда, які прайшоў са значнай перавагай Клічко, трэнерскі штаб Брустара папрасіў рэферы спыніць паядынак.

Нагадаем, што пасля леташняй паразы ў матчы за тытул чэмпіёна па версіі WBO ад беларуса Сяргея Ляховіча амерыканец на рынг не выходзіў.