Балгарскі абаронца Янка Вылканаў з’язджае з МТЗ-РІПО ў літоўскі “Каўнас”
Сталічны футбольны клуб МТЗ-РІПО пакідае адзін з лепшых гульцоў. Услед за Андрэем Зыгмантовічам, які трэнерскі пост у мінскай камандзе змяніў на аналагічную пасаду ў літоўскім “Каўнасе”, з’ехаў і абаронца Янка Вылканаў. На рахунку балгарскага легіянера – тры мячы ў 12 матчах чэмпіянату Беларусі. Акрамя таго, па выніках чэрвеня ён быў прызнаны заўзятарамі МТЗ-РІПО гульцом месяца.
“Каўнас” жа разлічвае на дапамогу Вылканава ў паядынках Лігі чэмпіёнаў, дзе першым супернікам літоўцаў будзе сербская “Зета”.
“Каўнас” жа разлічвае на дапамогу Вылканава ў паядынках Лігі чэмпіёнаў, дзе першым супернікам літоўцаў будзе сербская “Зета”.