Банкаўскія дэпазіты беларусаў могуць павялічыцца на 5 трыльёнаў рублёў
На 5 трыльёнаў рублёў могуць павялічыцца банкаўскія дэпазіты беларусаў у наступным годзе. Такі прагноз агучыў Нацыянальны банк нашай краіны. Яго звязваюць з новымі дзяржаўнымі рашэннямі, якія не толькі гарантуюць захавальнасць і вяртанне ўкладаў насельніцтву, але і ўвогуле накіраваныя на лібералізацыю эканомікі.
Беларускія банкі спадзяюцца і на прыток замежнага капіталу. Пры пераводзе грошай на рахунак цяпер адсутнічае дэкларацыя. Гэта, як сцвярджаюць у Нацбанку, мусіць быць прыцягальна для інвестараў, паведамляе тэлеканал ОНТ.