Банкі ЗША адабралі у гаспадароў 102 тысячы дамоў за даўгі

102 тысячы аб’ектаў жытла адабралі крэдыторы ва ўладальнікаў у верасні ў ЗША. Гэта рэкордны паказнік, нават болей чым у жніўні, калі банкі адабралі болей за 95 тысяч дамоў, паведамляе lenta.ru. У найбліжэйшы час гэтая лічба павінна знізіцца, бо з наступнага месяца банкі будуць пераглядаць правілы адабрання жытла ў бок змякчэння. Масава адбіраць дамы і кватэры ў ЗША пачалі ў 2007 годзе. Тады выявілася, што іх гаспадары не могуць выплачваць крэдыты. Гэта стала адной з прычынаў фінансавага крызісу ў краіне.

Цяпер рынак жытла ў ЗША мае сур’ёзныя праблемы, бо яго запаўняюць адабраныя банкамі дамы і ціснуць на цану. У сярэднім кошты на жытло ў Штатах ад пачатку іпатэчнага крызісу абваліліся болей чым на траціну.