Барадач: Відэазапіс забойства Юрыя Захаранкі прапаноўвалі купіць за $200 тыс.
Былы камандзір брыгады спецназу, палкоўнік Уладзімір Барадач заявіў, што яму прапаноўвалі купіць за 200 тысяч долараў відэазапіс забойства генерала Юрыя Захаранкі. У інтэрв'ю Радыё Свабода, Барадач паведаміў, што сустрэча з прадаўцамі адбылася ў Мінску ў 2003 годзе. Яны паказалі яму на відэакамеры кадры з той стужкі. На адным з іх Захаранка сядзеў на крэсле і казаў: "Вы выконваеце злачынны загад, вы адкажаце перад законам".
Нагадаем, Юрый Захаранка быў адным з лідэраў апазіцыі ў другой палове 1990-х, ствараў Саюз афіцэраў. Ён знік у траўні 1999 года. Паводле Барадача, прадаўцы відэастужкі паведамілі яму, што пасля катаванняў Захаранка быў расстраляны.