Баранавіцкае баваўнянае аб'яднанне ледзь спраўляецца з пашывам масак
Штодня ў баранавіцкіх аптэках насельніцтва скупае па 300-400 марлевых масак ад грыпу. Усяго ў баранавіцкіх аптэках ужо раскупілі 6 тысяч павязак. Яшчэ 21,5 тыс. распрадаліся ў Мінску і Брэсце. Аднак гэта ўсяго 2% ад замоўленага.