Баранавіцкага рабочага, якому акуліст не аказаў дапамогі, чакае аперацыя
З-за недагляду баранавіцкіх урачоў пазбавіўся зроку на адно вока 36-гадовы работнік мясцовага завода станкапрыладаў. Няшчасны выпадак адбыўся ў механазборачным цэху. У вока мужчыне
патрапіла металічная стружка. Ён адразу ж звярнуўся па дапамогу да
медыкаў, але акуліст прызначыў пацярпеламу кроплі і накіраваў на працу.
Праз некалькі дзён рабочы быў дастаўлены ў шпіталь. Цяпер яго чакае сур’ёзная аперацыя ў адной з мінскіх клінік.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Праз некалькі дзён рабочы быў дастаўлены ў шпіталь. Цяпер яго чакае сур’ёзная аперацыя ў адной з мінскіх клінік.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы