Баранавіцкі авіярамонтны завод адмаўляецца прадаваць акцыі працоўным

Днямі Баранавіцкі авіярамонтны завод атрымаў статус адкрытага акцыянернага таварыства. Аднак працаўнікам паведамілі, што акцыі ім прадаваць не будуць.
Па словах кіраўніцтва, завод чакае буйнога стратэгічнага інвестара. Баранавіцкі авіярамонтны завод супрацоўнічае з прадпрыемствамі Еўропы, Азіі, Блізкага Ўсходу, Афрыкі і Амерыкі.

Тым не менш, працоўныя лічаць, што завод будзе прададзены расійскім партнёрам.