Баранавіцкі Лядовы палац за паўгода запазычыўся дзяржаве 355 тысяч долараў

Адзін мільярд семдзесят сем мільёнаў рублёў (альбо 355 тысяч долараў) запазычыўся дзяржаве за паўгода баранавіцкі Лядовы палац. Асноўныя прычыны — незапатрабаванасць памяшканняў, раздьмутыя штаты і вялікія кошты за камунальныя паслугі. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі Баранавіцкага міжраённага камітэта дзяржкантроля. Дарэчы, з чэрвеня па верасень лёду у палацы не было. Дырэктарка палаца Ірына Ланкуць суцяшае сябе і гарадское начальства тым, што адсутнасць лёду дала магчымасць знізіць камунальныя выдаткі.