Баранавіцкі райвыканкам зарабіў 9 млн рублёў на ілжывых выкліках міліцыі
За чатыры месяцы гэтага года баранавіцкія міліцыянты склалі 53 адміністрацыйныя пратаколы за ілжывы выклік міліцыі. Тым, на каго пратакол складалі ўпершыню, выпісвалі мінімальны штраф – 140 тысяч рублёў. Траім "рэцыдывістам" выпісалі па 700 тысяч штрафу.
Пераважна ілжывыя выклікі былі альбо ад нецвярозых грамадзян, якія гублялі свае рэчы, заяўляючы пры гэтым пра крадзеж, альбо ад "добразычліўцаў", якія спрабавалі з дапамогай міліцыі адпомсціць сваім ворагам.
У выніку і тыя, і другія апынуліся ў пройгрышы, адзначае "Intex-press". А вось райвыканкам, куды пералічваюцца гэтыя сумы, наадварот, выйграў. Агульная сума штрафаў склала больш за 8 млн 900 тыс рублёў.