Баранавіцкія даўжнікі не купіліся на падарункі ад камунальнікаў

Баранавіцкіх камунгасаўцаў не выратавала ідэя раздаваць нятанныя прызы (прасы,чайнікі і г.д.) жыхарам, якія сплацілі запазычанасці за камунальныя паслугі. Акцыя ладзілася напярэдадні святаў абаронцы Айчыны і Дня жанчын. Што праўда, некалькі чалавек адгукнуліся на покліч і падарункі атрымалі. Але большасць, як кажуць, і не паварушылася. У выніку пратэрмінаваная запазычанасць за камунальныя паслугі ў горадзе складае больш за 300 мільёнаў рублёў.

Каб неяк вырашыць праблему, камунальнікі звярнуліся па дапамогу да банкаў. Цяпер банкіры маюць доступ да базы звестак ЖЭСаў і асобам, якія не плацяць за камунальныя паслугі, крэдыты выдаваць не будуць.


Таксама Еўрарадыё на тэму баранавіцкіх камунальнікаў:
Камунальнікі разыграюць сярод даўжнікоў квіткі на канцэрт і мікрахвалёўку