Баранавіцкія дрэваапрацоўшчыкі працавалі на аварыйнай тэхніцы
З парушэннем аховы працы і працоўнага заканадаўства працавалі да апошняга часу 8 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Баранавічаў і раёна — у прыватнасці “Лясны масіў”, “Брыг”, “Дэльфа”. Па выніках праверкі інспекцыя працы забараніла выкарыстоўваць 21 адзінку абсталявання. 5 службовых асобаў адхіленыя ад працы за некампетэнтнасьць, 10 працаўнікоў сякеры і пілы аштрафаваныя.