Баранавіцкія хлопцы не хочуць служыць у войску

У Баранавічах падвоілася колькасць крымінальных справаў у дачыненні да маладых людзей, што ўхіляюцца ад прызыву ў войска. Апошнім часам 5 прызыўнікам вынеслі прысуды. Карэспандэнт "Еўрарадыё" Іван Юрашчык распавёў: "Як паведаміў прадстаўнік ваенкамату Аляксандр Барчанкаў, чацвёра ппрызыўнікоў атрымалі штрафы 30-40 базавых велічыняў, а адзін накіраваны на год у папраўчую установу адкрытага тыпу. Паводле маёра, баранавіцкі суд цяпер разглядае яшчэ 5 такіх справаў, а некалькі дзясяткаў ухілістаў вышукваюць праваахоўныя органы. Маладыя людзі тлумачаць ухіленне ад войска нежаданнем марнаваць два гады жыцця".
Дарэчы, асуджаныя за ухіленне праз год пасля адбыцця пакарання усё адно прызываюцца ў войска.