Баранавіцкія ўлады хочуць наладзіць вытворчасць машын-пыласосаў

Вытворчасць машын-пыласосаў, якія выкарыстоўваюцца пры ўборцы вуліц, прапанаваў адной з аўстрыйскіх фірмаў наладзіць у Баранавічах старшыня мясцовага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі.  Адбылося гэта пасля таго, як аўстрыйцы выйгралі тэндэр і паставілі ў Баранавічы адну з такіх машын. За гадзіну яна вычышчае 10 кіламетраў дарогі. Узімку яе можна выкарыстоўваць для пасыпання пяском тратуараў і вуліц.

Дарэчы, такая тэхніка ўжо выкарыстоўваецца ва Украіне і ў Расіі, а ў Беларусі пакуль ёсць толькі адна машына - у Баранавічах.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы