Баранавіцкую “хімію” назвалі лепшай у краіне і падаравалі ёй аўтамабіль
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №2, размешчаная ў Баранавічах, была прызнана лепшай у краіне па выніках 2008 года.
Калектыў “хіміі” ўзнагародзілі пераходзячым кубкам Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі і новым аўтамабілем ВАЗ-21074, паведамляе выданне “Intex-press”.
Па словах начальніка ўстановы Васіля Гардзейкі, паспяховых вынікаў калектыву ўдалося дамагчыся дзякуючы зладжанай і добрасумленнай працы кожнага супрацоўніка.
За сваю 30-гадовую гісторыю на “хіміі” №2 адбылі пакаранне амаль 10 тысяч асуджаных, палова з якіх — жыхары Баранавічаў і раёна.