"Барселона" і "Манчэстар" у 1/2 фінала Лігі чэмпіёнаў згулялі ўнічыю

Унічыю 0:0 згулялі ў паўфінале Лігі чэмпіянаў па футболе іспанская "Барселона" і англійскі "Манчэстар Юнайтэд".  Прычым "Барселона", якая гуляла на сваім полі, не рэалізавала прызначаны ўжо на 3-й хвіліне пенальці. У выніку амаль 100 тысяч гледачоў, якія сабраліся на трыбунах, так і не ўбачылі галоў. Гульня ў адказ адбудзецца ў Манчэстары 29 красавіка.

Нагадаем, што ў другім паўфінале англійскія "Ліверпуль" і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 1:1. Іх другі паядынак пройдзе 30 красавіка ў Лондане. Фінал Лігі чэмпіёнаў запланаваны на 21 траўня, ён мусіць прайсці ў Маскве.

БЕЛТА