"Барселона" застаецца самым папулярным футбольным клубам у Еўропе

Агенцтва Sport+Markt правяло апытанне сярод 10 000 футбольных заўзятараў у 16 еўрапейскіх краінах. Па яго выніках першае месца па папулярнасці заняла "Барселона": у яе ў Еўропе 44,2 мільёна прыхільнікаў. На другім месцы ідзе мадрыдскі "Рэал" (41 мільён), на трэцім – "Манчэстэр Юнайтэд".

Па агульным ліку заўзятараў англійскія клубы з першай дваццаткі (114,1 мільёна фанатаў) абагналі іспанскія (93,4 мільёна). На трэцім радку каманды з італьянскай серыі А (60,9 мільёна).

Дарэчы, цікавы той факт, што ўзрастае лік футбольных заўзятарак. Да прыкладу, сярод прыхільнікаў "Галатасарая" 54,2% жанчын, у той час як сярод фанатаў "Мілана" – толькі палова.

"Прессбол"