Барысаўская біржа працы прапаноўвае вакансіі з аплатай натурай

Працоўныя месцы з так званымі "грамадскімі працамі" прапаноўвае Барысаўскі рэгіянальны цэнтр занятасці насельніцтва. Як адзначае "Электронны Барысаў", "грамадскія працы" — гэта ўборка ўраджаю на палях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на тэрыторыі раёна.  Аплата працы, паводле інфармацыі Цэнтра занятасці, мяркуецца ў натуральнай форме. У асноўным  гэта гародніна, караняплоды, якія можна нарыхтаваць для асабістых і сямейных патрэб, або прадаць.

На такую працу могуць быць прынятыя грамадзяне з агульнай сярэдняй адукацыяй. Працоўнае месца можа быць як сталым, так і часовым, сезонным, а таксама з занятасцю толькі па суботах і нядзелям. Пасада такога работніка будзе называцца проста — "рабочы".