Барысаўскі БАТЭ сёння гуляе ў Жодзіне з "Тарпеда"
30 тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе стартуе ў суботу. Сёння ў Жодзіне згуляюць "Тарпеда" і барысаўскі БАТЭ. Матч пачнецца ў 14.30, прамую трансляцыю запланаваў тэлеканал СТВ. Нагадаем, "Тарпеда" змагаецца за выжыванне ў вышэйшай лізе, а БАТЭ намагаецца як найхутчэй вырашыць пытанне з чэмпіёнствам. За чатыры туры да заканчэння чэмпіянату адрыў барысаўчан ад "Шахцёра" складае 8 ачкоў.
Астатнія матчы тура пройдуць у нядзелю: "Шахцёр" (Салігорск) — "Партызан" (Мінск), "Белшына" (Бабруйск) — "Мінск", "Дынама" (Мінск) — "Нёман" (Гродна), "Віцебск" — "Нафтан" (Наваполацк), "Дняпро" (Магілёў) — "Дынама" (Брэст).