Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе ў Брэсце з мясцовым "Дынама"

Сёння пройдуць матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ згуляе ў Брэсце з мясцовым "Дынама".  Футбольны клуб "Мінск" на сваім полі сустрэнецца з "Віцебскам". У Бабруйску згуляюць "Белшына" і магілёўскі "Дняпро", які нядаўна вярнуўся з Іспаніі, дзе пацярпеў разгромнае паражэнне ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы ад "Вільярэала" — 0:5.

Салігорскі "Шахцёр" прымае на сваім полі наваполацкі "Нафтан", а гродзенскі "Нёман" — сталічны "Партызан". Яшчэ адзін матч тура — "Тарпеда" — "Дынама" (Мінск) — адбудзецца ў панядзелак.