Барысаўскі наркадылер, уцякаючы ад пагоні, траўміраваў траіх чалавек

У Барысаве наркадылер, уцякаючы ад міліцэйскай пагоні, траўміраваў траіх чалавек і “пашкодзіў” тры машыны.
Удзень 25 верасня міліцыянты праводзілі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па затрыманні наркадылераў. Дзвюма службовымі машынамі праваахоўнікі заблакавалі аўто, у якім былі два мясцовыя жыхары.

Кіроўца наехаў на міліцэйскую машыну і пратараніў кардон. Міліцыянты адкрылі агонь, але наркадылеры не спыніліся. Пачалася пагоня.

Праз дваццаць хвілін уцякач не справіўся з кіраваннем і наехаў на веласіпедыста, пешахода і сутыкнуўся з аўтамабілем. У выніку наркадылеры былі затрыманыя. Пацярпелыя дастаўлены ў лякарню.

“Барысаў электронны”