Барысаўскім прадпрымальнікам паднялі арэнду гандлёвых месцаў
На працягу тыдня барысаўскія прадпрымальнікі, якія гандлююць на рынку “Стадыён”, атрымалі нечаканыя рахункі.
Паводле іх арэнда месца цяпер каштуе 5 еўра за квадратны метр. Дагэтуль прадпрымальнікі выплачвалі фіксаваныя стаўкі, бо павільёны яны будавалі за свой кошт.
Новая плата ў паўтара разы перавышае ранейшую суму. Прадпрымальнікі двойчы пісьмова звярталіся да адміністрацыі рынка з просьбай патлумачыць новаўвядзенні. Аднак адказу не атрымалі, і ўчора сабраліся каля будынка адміністрацыі.
Праўда, ніхто з кіраўніцтва рынку да іх не выйшаў. З тлумачэнняў, якія неафіцыйна атрымалі прадпрымальнікі ад супрацоўнікаў адміністрацыі, вынікае, што павышэнне арэнднай платы і прывязка яе да еўра — ініцыятыва адміністрацыі рынка.
Дырэкцыя нібыта накіравала ліст у райвыканкам на ўзгадненне. Аднак законных дакументальных падстаў на змену платы ў адміністрацыі няма, адзначае “Барысаў Электронны”.