Басіст Coldplay задумаў новы праект з музыкамі a-ha і Mew

Гай Бэрыман, бас-гітарыст Coldplay, збіраецца выпусціць першы альбом свайго сольнага праекту The Apparatjik, паведамляе NME. Акрамя Бэрымана, у гурце іграюць Ёнас Б'ерэ (вакаліст дацкіх рокераў Mew) і Магнэ Фурухолмэн з трыа а-ha. Магнэ і Гай ужо працавалі разам, на сольным альбоме Фурухолмэна ў 2004 годзе, а зараз яны пры падтрымцы Ёнаса запісалі трэк «Ferreting» для саўндтрэка брытанскага тэлешоў «Amazon», прысвечанага праблемам плямёнаў, абыдзеных цывілізацыяй і тэхналагічным прагрэсам.

 Акрамя The Apparatjik, адмыслова для саўндтрэка былі запісаныя трэкі will.i.am, Hot Chip, The Go! Team, Суколка Олдфілда і шматлікіх іншых.

Фота: www.theplace2.ru